пераплы́сці і пераплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак., што і цераз што.

Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым-н.

П. раку або цераз раку.

|| незак. пераплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)