лі́шні, -яя, -яе.
1. Збыткоўны, які перавышае адпаведную колькасць, празмерны. Лішнія грошы. Лішнія турботы.
2. Непатрэбны, бескарысны. Лішнія рэчы.
3. Дадатковы, пабочны. Сказаць л. раз не шкодзіць.
Без лішніх слоў — не размаўляючы доўга.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)