лепш, прысл.

1. Выш. ст. да прыслоўя добра. Вучыцца л. за іншых.

2. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага. Хвораму стала л.

3. у знач. часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад. Пойдзем л. дамоў. Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).

Лепш (і) не трэба (разм.) — ужыв. для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.

Лепш позна, як (чым) ніколіужыв. як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.

Лепш сказацьзнач. пабочн. сл.) — дакладней, праўдзівей кажучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)