ле́бедзь, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікая вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай выгнутай шыяй. Чорны л. Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка).

Лебядзіная песня — апошняе праяўленне таленту.

|| прым. лебядзі́ны, -ая, -ае. Л. пух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)