лаўр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжыв. як прыправа.

2. -у. Драўніна гэтай расліны.

3. мн. Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды.

Пажынаць лаўры — атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў.

Спачыць на лаўрах — задаволіцца дасягнутым.

Чужыя лаўры не даюць спакою — аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху.

|| прым. лаўро́вы, -ая, -ае. Л. пах. Сямейства лаўровых (наз.). Л. вянок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)