ла́зіць, ла́жу, ла́зіш, ла́зіць; незак.

1. Чапляючыся за што-н., узбірацца на што-н. або апускацца ўніз. Л. па дрэвах.

2. Пранікаць куды-н. паўзком, сагнуўшыся. Л. пад стол.

3. Уваходзіць у што-н. вадкае. Л. у ваду.

4. Забірацца праз што-н. унутр. Л. у хату праз вокны.

5. Прабірацца куды-н. скрытна, крадучыся. Л. у чужы сад.

6. Забірацца рукой у што-н., шукаць, намацваць. Л. у куфары.

7. перан. Хадзіць, снаваць дзе-н. (разм.). Л. па загонах.

Лазіць па кішэнях — займацца кішэнным крадзяжом.

|| наз. ла́зенне, -я, н. і ла́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)