лад², -а і -у, М -дзе і ў ладу́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -у. Спосаб пабудовы гукарада, арганізацыя музычных гукаў.

2. -а. Папярочнае дзяленне на грыфе струнных музычных інструментаў.

3. мн. Клавішы гармоніка, духавых інструментаў. Перабіраць лады.

|| прым. ла́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)