кісце́нь, -цяня́, мн. -цяні́, -цянёў, м.

Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар ці іншы цяжар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Разбойнік з кісцянём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)