кісе́ль, -сялю́, мн. -сялі́, -сялёў, м.

Студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале. К. з журавін. Аўсяны к.

Дзясятая вада на кісялі — пра вельмі далёкага родзіча.

|| прым. кісе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)