кірава́нне, -я, н.

1. гл. кіраваць.

2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады. Органы дзяржаўнага кіравання.

3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам. Аўтаматычнае к.

4. У граматыцы: сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення (у 3 знач.) у пэўным склоне. Дзеяслоўнае к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)