ку́рыя, -і, ж.

1. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме (гіст.).

2. Разрад выбаршчыкаў, падзеленых па нацыянальнай, маёмаснай і іншых адзнаках. Дваранская к.

Папская (Рымская) курыя — вярхоўны орган, цераз які Папа Рымскі ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.

|| прым. курыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)