кульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хадзіць чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу.

3. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.). У яго арфаграфія кульгае.

Кульгаць на абедзве нагі (разм., неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)