ку́бак, -бка, мн. -бкі, -бкаў, м.

1. Невялікая, звычайна з ручкай, гліняная, фарфоравая ці іншая пасудзіна для піцця. К. кавы.

2. Спартыўны прыз у выглядзе вазы (звычайна з каштоўнага матэрыялу), што ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах. Пераходны к.

|| прым. ку́бкавы, -ая, -ае (да 2 знач.). К. матч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)