кры́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. мн. -ы, крыўд. Несправядлівы папрок, грубы ўчынак, дапушчаная абраза ў дачыненні да каго-н. Не зрабіць нікому ніякай крыўды.

2. Пачуццё горычы, выкліканае несправядлівымі ўчынкамі, паводзінамі.

Быць у крыўдзе на каго — крыўдзіцца.

Не даць у крыўду каго — заступіцца за каго-н., абараніць.

Не ў крыўду хай будзе сказана — не варта злавацца на сказанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)