крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; кры́шаны; незак.
1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі; здрабняць што-н. К. буракі.
2. каго-што. Ламаць, разбіваць на часткі. К. крэйду.
3. перан., каго-што. Знішчаць (разм.). К. варожыя ўмацаванні.
4. Накідваць дзе-н. крошак (разм.). Не крышы на падлогу.
|| зак. скрышы́ць, скрышу́, скры́шыш, скры́шыць; скры́шаны (да 1 і 2 знач.), раскрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 2 знач.) і накрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 1 і 3 знач.).
|| наз. крышэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)