кру́чаны, -ая, -ае.

1. Зроблены скручваннем. Кручаная пража. К. абаранак.

2. Спіралепадобны, віты. Кручаная лесвіца.

3. Хворы на шаленства (пра жывёл; разм.). К. сабака.

4. перан. Заблытаны, неспакойны. К. лёс. Кручаная доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)