крок, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Рух нагой пры хадзьбе, бегу, а таксама адлегласць ад нагі да нагі пры такім руху. Дзіця зрабіла першыя крокі. Ступіць на к. уперад.

2. толькі мн. Гукі, што ўтвараюцца пры хадзьбе. У калідоры чуліся гулкія крокі.

3. звычайна адз. Тэмп руху пры хадзьбе. Прыбаўце кроку! Шпаркім крокам.

4. перан. Дзеянне, учынак. Рашучы к. Няправільны к.

5. перан. Этап у развіцці чаго-н. К. у развіцці навукі. Новы к. у асваенні касмічнай прасторы.

Адзін крок — зусім блізка.

За два (тры і пад.) крокі — вельмі блізка.

Кроку не ступіць без каго-, чаго-н. — не абысціся без чыёй-н. дапамогі.

На кожным кроку — усюды. Не даваць кроку ступіць — не даваць самастойна дзейнічаць.

Першы крок — самы пачатковы перыяд якіх-н. дзеянняў або дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)