крапі́ць, краплю́, кро́піш, кро́піць; кро́плены; незак., каго-што.

1. Пырскаць на каго-, што-н. К. сцены вадой.

2. Пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў. К. крапілам.

|| зак. акрапі́ць, акраплю́, акро́піш, акро́піць; акро́плены і пакрапі́ць, -краплю́, -кро́піш, -кро́піць; -кро́плены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)