ко́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

1. Дакладнае ўзнаўленне, паўтарэнне чаго-н., зробленае з арыгінала; новы экзэмпляр. К. карціны. Зняць копію з пасведчання аб нараджэнні.

2. перан. Пра каго-н. (што-н.), вельмі падобнага да другога (на другое). Сын — к. свайго бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)