ко́лас, -а, мн. каласы́, каласо́ў, м.

1. Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла. Каласы пшаніцы.

2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін. Спелы к. жытнёвы.

|| памянш. каласо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. каласавы́, -а́я, -о́е. Каласавыя культуры. Уборка каласавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)