ко́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Вобад (суцэльны або са спіцамі), які круціцца на восі і забяспечвае рух сродкаў перамяшчэння (калёс, аўтамашын і пад. або механізмаў). К. да тачкі. Рулявое к. Махавое к.

2. Пра ўсё, што мае форму круга або кальца. К. каўбасы.

3. перан. Пералік, аб’ём чаго-н. К. вобразаў у рамане. К. нявырашаных пытанняў.

4. перан., чаго. Галіна, сфера якой-н. дзейнасці. К. дзейнасці. К. агульных інтарэсаў.

5. перан., каго. Група людзей, аб’яднаных чым-н. агульным. К. гледачоў тэатра. К. сяброў.

6. звычайна мн., перан., каго або якія. Грамадскія, прафесійныя групоўкі людзей. Колы беларускай інтэлігенцыі. Навуковыя колы.

Ні ў кола ні ў мяла (разм., неадабр.) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.

Пятае кола ў возе — пра што-н. лішняе, зусім непатрэбнае.

|| памянш. ко́лца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ко́лавы, -ая, -ае. К. след.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)