ключ¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка. К. ад клеці.

2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад. Гаечны к. К. для механічнай цацкі.

3. перан. Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н. К. шыфру.

|| памянш. клю́чык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)