кла́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Выдатны, агульнапрызнаны дзеяч навукі, мастацтва, літаратуры. Класікі беларускай літаратуры.

2. Прадстаўнік класіцызму ў мастацтве.

3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі (старажытнагрэчаская і лацінская мовы і літаратуры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)