квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад. К. з каліны.

Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.

|| памянш. квасо́к, -ску́, м.

|| прым. ква́сны, -ая, -ае.

Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)