каўпа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы. К. повара.

2. Накрыўка такой формы над чым-н. Шкляны к.

|| памянш. каўпачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. каўпа́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і каўпако́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.). Каўпаковая печ (тэхнічная печ з награвальным і засцерагальным каўпаком).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)