каса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Абскарджанне і перагляд судовага рашэння, якое яшчэ не ўступіла ў законную сілу, вышэйстаячай судовай інстанцыяй па скарзе бакоў або пратэсце пракурора (спец.). К. прысуду. Падаць на касацыю.

2. Заява з просьбай аб пераглядзе або адмене судовага рашэння (разм.). Падаць касацыю.

3. Адмена выбараў або прызнанне іх несапраўднымі ў выніку парушэння выбарчага закона.

|| прым. касацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)