канцэ́сія, -і,
1. Дамова на здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам або іншаземным фірмам прамысловых прадпрыемстваў, прыродных багаццяў або іншых гаспадарчых аб’ектаў. Міжнародныя канцэсіі. К. на будаўніцтва чыгункі.
2. Само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такой дамовы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)