канфо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Чыгунны або металічны кружок над адтулінай у кухоннай пліце (на дровах, газавай і пад.), на які ставіцца каструля, патэльня і інш., а таксама сама такая адтуліна. Пліта на чатыры канфоркі.

2. Падстаўка для чайніка на самаварнай трубе.

|| прым. канфо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)