кантэ́кст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Закончаны ўрывак тэксту, які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзіць. Слова выяўляе значэнне ў кантэксце.

|| прым. кантэкстуа́льны, -ая, -ае (спец.) і кантэ́кставы, -ая, -ае. Кантэкстуальнае значэнне слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)