кансульта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Парада спецыяліста па якім-н. пытанні. Атрымаць кансультацыю.

2. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх-н. пытаннях. Юрыдычная к.

3. Дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для лепшага засваення прадмета. Расклад кансультацый перад сесіяй.

4. Абмеркаванне якога-н. пытання спецыялістамі. Склікаць кансультацыю юрыстаў.

|| прым. кансультацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)