канверсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) пераразлік, а таксама ўвогуле змяніць (мяняць), ператвараючы ў новы від, у новую якасць. К. пазыку.

|| наз. канверсава́нне, -я, н. і канве́рсія, -і, ж.

|| прым. канверсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)