кананізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). У рэлігіі: залічыць (залічваць) у святыя, прызнаць (прызнаваць) царкоўна ўзаконеным.

2. што. Прызнаць (прызнаваць) канонам (у 2 знач.), узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору (кніжн.). К. палажэнні якога-н. вучэння.

|| наз. кананіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)