кана́ва, -ы, мн. -ы, -на́ў, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады. Асушальная к.

|| памянш. кана́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)