камута́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыбор для змянення напрамку або пераключэння электрычнага току.

2. Род мясцовай тэлефоннай станцыі з ручным або аўтаматычным злучэннем тэлефонных ліній. Званіць трэба праз к.

|| прым. камута́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)