кампазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Будова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне асобных частак, элементаў. К. рамана. К. карціны. К. сімфоніі.

2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў. Скульптурная к. Сюжэтная к.

3. Тэорыя стварэння музычных твораў. Клас кампазіцыі.

4. Твор, які складаецца з літаратурнай і музычнай частак, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам. Літаратурна-музычная к.

|| прым. кампазіцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)