калькава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

1. Зняць (знімаць) копію з чаго-н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.). К. чарцёж.

2. Стварыць (ствараць) слова або выраз па ўзоры іншамоўнага слова або выразу. К. лацінскі выраз.

|| зак. скалькава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)