кала́пс, -у, м.

1. Раптоўнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю (спец.).

2. перан. Крах, разбурэнне якой-н. структуры ў выніку поўнага крызісу сістэмы. Эканамічны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)