зубр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзікі лясны бык сямейства пустарогіх.

2. Пра коснага, кансерватыўна настроенага чалавека.

3. Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу (разм., жарт.). Што гавораць пра гэта зубры навукі?

|| прым. зубро́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і зубры́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)