знасі́ць¹, знашу́, зно́сіш, зно́сіць; зно́шаны; зак., што.

Доўгай носкай зрабіць непрыгодным. З. сукенку.

Не знасіць галавы каму (разм.) — не мінуць пакарання, не ўцалець, загінуць з-за сваёй неасцярожнасці, свавольства і пад.

|| незак. зно́шваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зно́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)