знайсці́ся, знайду́ся, зно́йдзешся, зно́йдзецца; знайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; знайдзі́ся; зак.

1. Выявіцца, адшукацца. Пража знайшлася. Ахвотнікаў ехаць не знайшлося.

2. Не разгубіўшыся, выйсці з цяжкага становішча. Не знайшоўся адразу, што адказаць.

|| незак. знахо́дзіцца, -хо́джуся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)