змяя́, -і́, мн. зме́і і (з ліч. 2, 3, 4) змяі́, змей, ж.

Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі. Ядавітая з. Грымучая з.

|| памянш. зме́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, зме́ек, ж.

|| прым. змяі́ны, -ая, -ае. З. яд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)