змяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. мяшацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца з чым-н., утвараючы сумесь. Гліна змяшалася з пяском.

3. Зліцца з кім-, чым-н. у адно цэлае. З. з натоўпам.

|| незак. зме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.).

|| наз. змяшэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)