змяні́цца, змяню́ся, зме́нішся, зме́ніцца; зак.

1. Стаць іншым. Жыццё ў вёсцы змянілася. З. з твару (пра перамену ў выразе твару).

2. Замяніцца другім, другімі (на якой-н. пасадзе, месцы). За апошні час тут змяніліся тры старшыні калгаса.

3. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна. З. з дзяжурства.

4. Змяніць на сабе бялізну, адзенне (разм.). Не было ў што з. (безас.).

|| незак. зме́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. змяне́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і зме́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)