зме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вызначыць якой-н. мерай велічыню чаго-н. З. глыбіню вадаёма. З. тэмпературу. З. вокам (перан.: уважліва аглядаць каго-н., нібы ацэньваючы).

|| незак. змяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)