змацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Моцна злучыць. З. бярвёны скобамі. Сумесная барацьба іх яшчэ больш змацавала (перан.).

2. што чым. Засведчыць што-н. (афіц.). З. дакумент подпісам. З. подпіс пячаткай.

|| незак. змацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. змацава́нне, -я, н. і змацо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)