зма́зацца, зма́жуся, зма́жашся, зма́жацца; зма́жся; зак.

1. гл. мазацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.). Штрыхі змазаліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (разм.).

|| незак. зма́звацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)