зе́рне, -я, зярня́ці, мн. зе́рні, -яў і зярня́ты, -ня́т, н.
1. Плод, семя злакаў (а таксама некаторых іншых раслін). Ячменнае з. Кава ў зернях.
2. зб. Насенне хлебных злакаў. Хлеб у зерні.
3. Невялікі прадмет, крупінка чаго-н. Жамчужнае з.
4. перан. Ядро, зародак чаго-н. (кніжн.). З. ісціны.
|| памянш. зярня́тка, -а, мн. -і, -так, н. (да 1 і 3 знач.) і зе́рнетка, -а, мн. -і, -так, н. (да 1 і 3 знач.).
|| прым. зе́рневы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і зернявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.). Зерневыя (зернявыя) культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)