здра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каму-чаму. Перайсці на бок ворага, прадаць. З. радзіме.

2. каму-чаму. Парушыць вернасць. З. сябру. З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні). Памяць здрадзіла ёй. Сілы здрадзілі спартсмену.

|| незак. здра́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)