здабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак., што.

1. Дастаць, набыць. З. цяслярны інструмент. З. каштоўныя звесткі.

2. Дастаць з нетраў зямлі. З. каменны вугаль. З. нафту.

3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад. З. славу. З. перамогу ў баях.

Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень. З. корань з ліку.

|| незак. здабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. здабы́ча, -ы, ж. Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)