згарну́ць, згарну́, зго́рнеш, зго́рне; згарні́; зго́рнуты; зак., што.

1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць. Жанчына згарнула хустку. З. газету.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае). З. збожжа ў кучу.

4. перан. Скараціць, зменшыць. З. вытворчасць.

|| незак. зго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)